Background image for index page

Гісторыя беларускай літаратуры

Пачатак XX стагоддзя

Вядома, што гісторыя беларускай літаратуры пачынаецца разам з нараджэннем нацыі, але іменна ХХ стагоддзе – асабістае. Тады літаратура была змушана развівацца пад націскам рэпрэсій і русіфікава́ння. Але самы цёмны час нараджае самых моцных і прыгожых людзей. Так і з’явіліся самыя знакамітыя беларускія пісьменнікі.

Асаблівыя рысы літаратуры таго часу – бытавізм і апісальнасць. Такім чынам пісьменнікі імкнуліся дадаць сваім творам адраджэнска-патрыятычны пафас. Яны жадалі вярнуць у культуру Беларусі, як і ў сусветную культуру, звычкі і традыцыі продкаў – усё тое, што робіць чалавека бліжэй да сваіх каранёў, мовы і радзімы.

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. Польскія ўлады праводзілі палітыку асіміляцыі і нацыянальнага прыгнёту, што асабліва закранала беларускае насельніцтва. У гэтых умовах літаратурнае жыццё рэгіёна пачало развівацца як асобная культурная плынь. Ідэйнае і мастацкае аблічча гэтай літаратуры дазваляе разглядаць яе як спецыфічны раздзел беларускай культурнай спадчыны першай паловы ХХ стагоддзя.

Рыжскі дагавор
Карыкатура на падпісанне Рыжскага дагавора
planetabelarus.by

Беларускія пісьменнікі “Адраджэння”

У адрозненне ад XIX стагоддзя, у пачатку ХХ найвялі́кае развіццё атрымалі празаічныя жанры. Малая проза дапамагала перадаць усе адметнасці праблем сучаснага жыцця. Найлепшы спосаб распаўсюджваць беларускай прозы сярод чытачоў – газеты. Наібольшы след у гісторыі пакінулі “Наша доля” і “Наша ніва”, якія падтрымлівалі беларускіх аўтараў і фармавалі літаратурнае асяроддзе.

Газета Наша Ніва

Наша Ніва № 3

[Крыніца: be.wikipedia.org]
Газета Наша Доля

Наша Доля № 1

[Крыніца: be.wikipedia.org]

Нельга не згадаць тых, дзякуючы каму. Янка Купала праз сваю паэзію паказаў вобраз зямлі і народа, іх цяжкі лёс і непераможнае імкненне да свабоды. Якуб Колас на прыкладзе вясковага жыцця раскрываў праблемы працы на зямлі, сацыяльнай несправядлівасці і чалавечай годнасці. У сваю чаргу Максім Багдановіч стаў увасабленнем паэтычнай чысціні і нацыянальнага ідэалу. Яго «Вянок» і да сёння ўспрымаецца як сімвал станаўлення сучаснай беларускай паэзіі.

У выніку, літаратура пачатку ХХ стагоддзя – гэта не толькі мастацтва, але і важны інструмент барацьбы за незалежнасць духу. У ёй адчуваецца боль страты і вера ў адраджэнне. Якраз гэты перыяд падрыхтаваў глебу для далейшага развіцця нацыянальнай культуры, станаўлення беларускай класікі, і стварыў умовы, каб беларускае слова заняло належнае месца ў сусветнай літаратурнай прасторы.